Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 3-45-60

E-mail: isp@pukhovichi.minsk-region.by
(для деловой переписки)

05.05.2009

Светлая памяць аб М. Р. Змачынскім назаўсёды застанецца ў тых, хто працаваў разам, жыў побач і ведаў яго

5 мая, Пуховичи /Соб. инф./. 1 мая на 72-годзе жыцця пасля працяглай хваробы перастала біцца сэрца Героя Сацыялістычнай Працы, вядучага спецыяліста па ідэалогіі і рабоце з персаналам сельскагаспадарчага філіяла “Светлая ніва” УП “Мінскі маторны завод” Міхаіла Раманавіча Змачынскага.
5 мая, Пуховичи /Соб. инф./. 1 мая на 72-годзе жыцця пасля працяглай хваробы перастала біцца сэрца Героя Сацыялістычнай Працы, вядучага спецыяліста па ідэалогіі і рабоце з персаналам сельскагаспадарчага філіяла “Светлая ніва” УП “Мінскі маторны завод” Міхаіла Раманавіча Змачынскага.

М. Р. Змачынскі нарадзіўся ў вёсцы Блонь  14 лістапада 1937 года. Закончыў Мар’інагорскі ордэна “Знак Пашаны”сельскагаспадарчы тэхнікум імя У. Е. Лабанка, Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію.

Па камсамольскай пуцёўцы ў 1955 годзе паехаў на асваенне цаліны. 3 гады працаваў трактарыстам саўгаса імя Горкага Камышынскага раёна Кустанайскай вобласці.

Вярнуўшыся з цаліны на родную Пухаўшчыну, яшчэ 3 гады працаваў слесарам механічнага цэха саўгаса “Індустрыя”.

З 1961 года — брыгадзір трактарна-паляводчай брыгады гаспадаркі.

На гэтай пасадзе ярка праявіліся рысы Міхаіла Раманавіча як добрага спецыяліста-агранома, умелага арганізатара сельскагаспадарчай вытворчасці. За поспехі ў выкананні планаў па вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства ў 1971 годзе яму было прысвоена высокае званне Героя Сацыялістычнай Працы. М. Р. Змачынскі ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, “Знак Пашаны”, медалямі.

Праз 2 гады Міхаіл Раманавіч узначаліў калгас “Камсамолец” (цяпер — сельгасфіліял “Светлая ніва”). На гэтай пасадзе адпрацаваў 17 гадоў.

З 1995 года — намеснік старшыні калгаса імя 16 партызан (цяпер — СВК “Дукора”), з 2004 года — намеснік дырэктара, вядучы спецыяліст па ідэалогіі і рабоце з персаналам сельгасфіліяла “Светлая ніва”.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Пухавіцкага раённага і Дукорскага сельскага Саветаў дэпутатаў, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці раёна, свайго працоўнага калектыву.

Сваёй прыроднай сялянскай мудрасцю, адносінамі да справы, працалюбствам, уменнем ладзіць добрыя стасункі з людзьмі, Міхаіл Раманавіч заслужыў высокі аўтарытэт і павагу аднавяскоўцаў, калег па працы.

Светлая памяць аб М. Р. Змачынскім назаўсёды застанецца ў тых, хто працаваў разам, жыў побач і ведаў яго.

Прочитано 59 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2018
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter