Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Новости  >  Новости региона
Новости региона
13.09.2017
Пухавіччане прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне — 2017


Дзяніс Рыжакоў, Павел Сянько, Павел Хадачынскі, Дзяніс Зубенка, Аляксандр Міхалькоў, Дзяніс Верамееў.


У нядзелю ў сталіцы нашай краіны прайшоў Мінскі паўмарафон-2017. У маштабным забегу, які аб’яднаў рэкордную колькасць чалавек — 30 тысяч — прыняла ўдзел зборная каманда аматараў бегу з Пухавіцкага раёна. Узначаліла нашу дэлегацыю спартсменаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Лабанава.


Для пухаўчан гэта першы камандны паўмарафон. Нашы бегуны выступалі на дыстанцыі 5,5 кіламетра. У складзе каманды былі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ФАК “Вікторыя”, ветэраны спорту раёна, вы-кладчыкі і навучэнцы Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Наша разнаўзроставая каманда выдатна праявіла сябе на дыстанцыі. Бегчы па цэнтальнай пло-шчы сталіцы нашым землякам спадабалася. Напрацягу дыстанцыі іх суправа-джалі і падтрымлівалі казачныя персанажы. Добры настрой стварала музычнае суправаджэнне.



Для многіх членаў каманды гэта быў дэбютны ўдзел у паўмарафоне. Сяргей Абідзіентаў, наадварот, — пастаянны ўдзельнік такіх забегаў у розных краінах свету. На наступны год пухаўчане зноў плануюць далучыцца да свята здаровага ладу жыцця і паспрабаваць свае сілы на дыстанцыі. А пра Мінскі паўмарафон-2017 будуць нагадваць памятныя медалі, якія нашым землякам уручылі пасля фінішу.



Марыя Іванова, Павел Іваноў, Дзмітрый Антанюк, Кацярына Драгун, Надзея Абакунчык, Руслан Доўгі.


На старт Мінскага паўмарафона выйшлі і работнікі ААТ “Завод горнага воску”. Павел Іваноў, аператар пульта дыстанцыйнага ўпраўлення цэха па вытворчасці парафіну, вырашыў, што дакладна выйдзе на дыстанцыю, і прапанаваў калегам далучыцца.


—Такім чынам і склалася наша невялікая каманда. Я разам з Надзеяй Абакунчык, Дзмітрыем Антанюком, Русланам Доўгім прабеглі па 10,55 кіламетра, Кацярына Драгун пераадолела 5,5 кіламетра, — расказвае Павел Іваноў.


Да бегуноў ААТ “Завод горнага воску” далучылася таксама адзінаццацігадовая дачка Паўла Марыя. Яна прабегла 5,5 кіламетра.


На старце сапраўднай марафонскай дыстанцыі ў 21,1 кіламетра таксама былі нашыя землякі: Сяргей Мацко і Вольга Зянькова з гарадскога пасёлка Дружны пераадолелі гэтую складаную дыстанцыю і дадалі чарговыя медалі ў сваю скарбонку ўзнагарод.


Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»